Болей за 20 спраў аб высяленні з камерцыйных кватэр — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Болей за 20 спраў аб высяленні з камерцыйных кватэр

8 февраля 2019 - Дарья Вдовина
article4376.jpg
Адказныя супрацоўнікі ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» за апошнія гады падалі ў суд Івацэвіцкага раёна некалькі дзясяткаў іскавых заяў у адносінах да наймальнікаў-даўжнікоў, якія пражываюць у камерцыйных кватэрах і дапусцілі запазычанасць па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі. 
 
Толькі ў 2018 годзе разгледжана 21 падобная справа. Па выніках іх разгляду, у сямі выпадках справы прыпынены, бо гаспадары кватэр, папярэджаныя судом, пагасілі запазычанасць, у трох выпадкаў прычына ўзніклай запазычанасці была прызнана паважлівай, а 11 іскавых заяў задаволены.
 
Іншымі словамі, 11 сямей у 2018 годзе былі выселены з камерцыйнага жылля па прычыне ўзніклай запазычанасці і адсутнасці жадання аплачваць за жыллёва-камунальныя паслугі. Згадзіцеся, гэта значная колькасць для нашага раёна. Прызнацца, мы ў судзе самі не чакалі, што прыйдзецца займацца такой вялікай коль
касцю неплацельшчыкаў. І выселены- гэтыя людзі без прадстаўлення іншай жылплошчы.
 
Які сярэдні партрэт такога неплацельшчыка? Найчасцей, гэта асацыяльныя асобы, людзі, хто многія гады нідзе не працуюць, жывуць выпадковымі заробкамі. Пра тое, што за камунальныя паслугі трэба плаціць, яны ўспамінаюць ледзь не ў апошнюю чаргу.
 
Суд кожнай такой сям’і прадстаўляе шанс, уважліва выслухоўвае кожнага фігуранта справы. І калі назіраецца паважлівая прычына або мы бачым імкненне чалавека пагасіць доўг, – то ідзём насустрач. Літаральна некалькі дзён таму разглядаў падобную справу аб высяленні сям’і (маці і двое паўналетніх сыноў – аднаму 27, другому 31 год). Паабяцалі яны на канкрэтную дату ў бягучым лютым знайсці грошы і пагасіць запазычанасць. Мы з разуменнем аднесліся да іх просьбы, прадставілі магчымасць выправіць сітуацыю.
 
Але ці варта даводзіць сітуацыю да таго, каб вас выклікалі ў суд? Вельмі прашу ўсіх жыхароў раёна, хто карыстаецца паслугамі ЖКГ: своечасова праводзьце аплату, не дапускайце росту запазычанасці – чым яна вышэй, тым цяжэй пасля яе пагасіць. Калі не ўнесены гэтыя плацяжы на працягу двух месяцаў па непаважлівых прычынах, то наймальнік і члены яго сям’і, іншыя пражываючыя належаць высяленню без прадстаўлення другой жылплошчы (згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.12.1013 года №563).
 
Аляксандр КІРЫЛОВІЧ, старшыня суда Івацэвіцкага раёна.