Урэзаліся на матацыкле ў апору ЛЭП — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Урэзаліся на матацыкле ў апору ЛЭП

18 июня 2018 - Administrator
article4014.jpg

 

У Івацэвіцкім раёне два падлетка ўрэзаліся на матацыкле ў апору ЛЭП, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Няшчасны выпадак адбыўся 16 чэрвеня прыблізна ў 21.00 у в.Аброва. Двое мясцовых жыхароў 2004 года нараджэння каталіся на незарэгістраваным матацыкле "ІЖ Планета-4". Прычым кіроўца не меў правоў. Рухаючыся па сельскай вуліцы, у нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і сутыкнуўся з апорай ЛЭП. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні, яны шпіталізаваны.

Школьнікі былі без моташлемаў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Комментарии (0)
Добавить комментарий