Суіцыд на чыгунцы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Суіцыд на чыгунцы

10 июля 2018 - Administrator
article4050.jpg
У мінулую суботу, 7 ліпеня, пад грузавы цягнік на чыгунцы непадалёку ад чыгуначнага моста цераз Грыўду каля Івацэвічаў трапіў 35-гадовы мужчына, жыхар Івацэвічаў.

Па папярэдніх дадзеных, гэта быў факт суіцыду, бо загінуўшы, які нідзе не працаваў, стаяў на ўліку ў нарколага, ужо некалькі месяцаў таму выказваў жаданне звесці рахункі з жыццём, а за паўгадзіны да здарэння патэлефанаваў жонцы, папрасіў аплаціць крэдыты... Машыніст цягніка паведаміў следству, што гэты мужчына пэўны час стаяў каля рэйкаў, а калі поезд падышоў бліжэй, то кінуўся пад цягнік…
Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
(фота ілюстрацыйнае)
Комментарии (0)
Добавить комментарий