Паражэнне ў Стоўбцах — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Паражэнне ў Стоўбцах

10 июля 2018 - Administrator
article4048.jpg
У мінулую суботу ФК “Івацэвічы” ў матчы 12 тура гуляла на выездзе ў Стоўбцах супраць мясцовага “Неман-агра” – каманды, якая займае 10-е месца ў турнірнай табліцы і якая, як кажуць, гуляе сама і дае гуляць другім.

Гаспадары двойчы забілі яшчэ ў першым тайме, а вось наша каманда свае шанцы не выкарыстала. Паражэнне з лікам 0:2. Вынікі апошніх гульняў замацавалі ФК “Івацэвічы” ў сярэдзіне турнірнай табліцы, наша каманда хутчэй за ўсё не ўзнімецца вышэй 6-га месца. Тым болей, наперадзе гульні з лідарамі: 13 чэрвеня на дамашняй арэне з ФК “Узда”, якая займае 4-е месца, 21 чэрвеня – на выездзе супраць ФК “Рух” – лідара першынства.
Аляксандр ГОРБАЧ.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий