Адбудзецца турнір па армрэстлінгу памяці Дзмітрыя Бянько — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Адбудзецца турнір па армрэстлінгу памяці Дзмітрыя Бянько

12 февраля 2019 - Дарья Вдовина
article4384.jpg

У суботу, 16 лютага, на базе ДУА «Косаўская сярэдняя школа» адбудзецца турнір па армрэстлінгу сярод старшакласнікаў памяці майстра спорту па армрэстлінгу, жыхара г. Косава, Дзмітрыя Бянько. Ініцыятарам мерапрыемства выступае раённы камітэт ГА «БРСМ».

 

– У райкам не аднойчы звярталіся жыхары Косава з прапановай правесці такі турнір, і мы вырашылі падтрымаць гэтую ініцыятыву. Дзмітрый Бянько, жыццё якога трагічна абарвалася ў жніўні 2017 года, быў майстрам спорту па армрэстлінгу, прымаў удзел у шматлікіх змаганнях, дзе займаў прызавыя месцы. Наведвальнікі змогуць убачыць выстаўку фотаздымкаў спартсмена з розных турніраў. А ўдзельнікі правераць сваё спартыўнае майстэрства і пазмагаюцца за званне наймацнейшага спартсмена турніру,  – адзначыла першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Белякова.
 
Пачатак мерапрыемства ў 11.00. Уваход вольны. 
 
Падрыхтавала Ганна Ільяшэвіч.
Комментарии (0)
Добавить комментарий