Каб не падманваў спажывец камунальнікаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Каб не падманваў спажывец камунальнікаў

8 июня 2018 - Administrator
article3999.jpg

 У самы бліжэйшы час у некаторыя кватэры жыхароў Івацэвічаў і раёна наведаюцца прадстаўнікі Івацэвіцкай ЖКГ і ўстановяць на лічыльнікі ўліку вады антымагнітныя пломбы. Чым выклікана неабходнасць устаноўкі антымагнітных пломбаў? З такім пытаннем супрацоўнік "ІВ" звярнуўся да Алы Куіс, майстра ўчастка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”. 


– Як сведчыць практыка, некаторыя спажыўцы нашых паслуг знайшлі спосаб падмануць камунальнікаў: устанаўліваюць на гэтых лічыльніках неадымавыя магніты, якія тармозяць хуткасць вярчэнне механізма. У выніку мы сутыкаемся з парадаксальнай сітуацыяй, калі той або іншы дом ці кватэра спажываюць вады многа, а лічыльнікі “гавораць” пра тое, што вады жыльцы амаль не бяруць. 

Злавіць такіх хітруноў вельмі няпроста, тым не меней, некалькі гора-дзялкоў, хто спыняе нармальную работу лічыльніка вады, мы ўжо ўстанавілі. Падкрэслю, гэтая праблема характэрна для ўсёй рэспублікі, невыпадкова, што Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2016 года распрацаваны і ўкаранёны новыя “Правілы карыстання цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі) у населеных пунктах”. Паводле норм гэтых Правілаў, камунальнікі маюць права ўстанаўліваць антымагнітныя пломбы, а гаспадары дамоў і кватэр абавязаны прадстаўляць магчымасць работнікам ЖКГ праводзіць падобныя работы. Антымагнітныя пломбы ўжо прывезлі ў Івацэвічы, іх устаноўку плануем пачаць ужо ў чэрвені. 
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.      
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий